Учора - 18 чэрвеня - бліжэй да 16 гадзін у адну з пяціпавярховак на вуліцу Флёрава выклікалі ратавальнікаў. З балкона на чацьвертым паверсе валіў дым без адкрытага вагню. На ўсялякі выпадак ратавальнікі пайшлі ў кватэру і з вуліцы (лесвіцай), і праз пад'езд, на шчасце, дзверы кватэры былі не зачыненыя. Астатняе было справай тэхнікі.
73-гадовага пенсіянера знайшлі на падлозе кватэры. Ён быў у свядомасці, але выйсці з кватэры не мог - чаму ратавальнікі не паведамляюць. Цяпер мужчына ў бальніцы з-за атручэння дымам.