Цяжка красці ў
На відэа, якое знатае ўчора ў нашым горадзе ў краме Probka бачна як двое, яўна не цвярозых і не маладых мужчынаў зайшлі ў піўную крамку і нешта доўга выбіралі. Хаця сумніўна, што яны рэальна збіраліся зрабіць пакупку. Калі прадаўшчыца, выставіўшы тавар, пайшла да касы адзін з іх схапіў і схаваў бутэльку. А другі некаторы час яшчэ парабіў выгляд, што хоча нешта купіць ды сыйшоў з пустымі рукамі.
Мы не ведаем ці паспелі мужыкі хаця б пакаштаваць тое, што скралі. Але, яўна, што лепш ім праз гэта не стала. За такі крадзёж ім свеціць або штраф, або некалькі сутак цвярозасці.