Толькі за суткі пацярпелымі сталі 4 жыхары Віцебскай вобласці. Факты ашуканства былі зафіксаваны ў Лёзне, Верхнядзвінску, Полацку і Воршы.
Усе грамадзяне спрабавалі набыць тавары ў Instagram па нібыта арганізаваным акцыям. Яны пералічылі перадаплату ашуканцам, і тут жа з імі пераставалі выходзіць на сувязь.
Да сваіх пакупнікоў не даехалі чаравікі, арэлі і надзіманыя басейны коштам да 800 рублёў.
Больш за ўсё страціў на падобных аперацыях 22-гадовы палачанін. Мала таго, што яго падманулі на перадаплаце. Ён яшчэ перадаў зламыснікам рэквізіты сваёй карты. У выніку ў яго спісалі амаль 1300 рублёў.
На колькі ашукалі жыхара Воршы, міліцыя не паведаміла.