Пра здарэнне паведамляе абласное ДАІ, праўда, прыклаўшы фотаздымкі з вуліцы Міра, яны памылкова назвалі гэтую вуліцу Пагранічнай. Сама ж аварыя адбылася сёння - 2 ліпеня на пешаходным пераходзе каля бальніцы Сямашка. На пешаходным пераходзе малады 19-гадовы хлопец збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу.
Жанчына атрымала траўмы з-за якіх патрапіла ў бальніцу. Прычына аварыі пакуль не паведамляецца, але гэты пешаходны пераход не рэдка становіцца прычынай траўмаў для пешаходаў.