Як паведамляюць відавочцы, у нядзелю 2 ліпеня на гарадскіх ачыстных збудаваннях адбываліся нейкія работы. Для работаў былі прыцягнутыя аўтакраны. Што за работы там адбываліся нам не вядома, у чым прачына здарэння, таксама, падрабязнасцяў мы пакуль не ведаем. Відавочна, што была нейкая памылка ў працы з грузам і ў выніку два аўтакраны перакуліліся ў ачыстную яму.
Здарэнне адбылося яшчэ днём і, як мінімум, палову дні давялося думаць, што рабіць. Толькі па стане на 18-30 адзін з кранаў змаглі выцягнуць з ямы. Прычым, выцягвалі яго экскаватарам, напэўна, краны ўсе скончыліся.
Інфармацыя папярэдняя, мы пастараемся знайсці больш падрабязнасцяў.