Так склалася, што раней Оршы не шанцавала з фантамі. Іх будавалі, а праз некаторы час засыпалі. І было нават некалькі гадоў калі ў нашым горадзе-статысячніку не было фантана ўвогуле. Потым з'явіўся фантан на вакзале, фантан сумніўнай архітэктуры. Пад Дажынкі запрацавалі фантаны на цэнтральнай плошчы.
На днях - да Дня горада - запрацаваў і яшчэ адзін фантан. На гэты раз каля Лядовай арэны. Прапануем вам паглядзець як ён выглядае.