Першапачаткова званіца знаходзілася перад саборам і была часткай царкоўнай агароджы, але прыблізна ў 60-я вуліца Савецкая пашыралася і аднавіць званіцу на тым жа месцы зараз не магчыма - давялося б вылазіць на праезжую частку. Таму званіцу пры саборы пачалі аднаўляць збоку царквы.
Сёння на званіцу ўсталёўваюць традыцыйны для праваслаўных цэркваў купал.