Яшчэ тыдзень таму на вуліцы Ціміразева, дзе цяпер актыўна вядзецца прыватная забудова, гаспадар новага катэджу пракладаў сабе ваду для чаго патрэбна было вырыць траншэю. У пэўны момант разам з зямлёў экскаватар выцягнуў вонкі чалавечыя косткі. Потым яшчэ адны. Хаця косткі знайшлі амаль тыдзень таму, да гэтае пары на месцы працуе Следчы камітэт і судмедэкперты. Але афіцыйнай інфармацыі да гэтае пары аніякай няма.
Але ж паводле мясцовых жыхароў, падобна, што трупы праляжалі ў зямлі каля 30-гадоў. Адпаведна, людзі былі забітыя ў 90-я пад час нейкай крымінальнай гісторыі. Але, паўторым, што следчыя органы пакуль сваёй версіі не агучылі.
У 90-я гады тут быў пустыр, яшчэ далёкі ад горада. Ад дарогі на Барань пустыр аддзяляла пасадка, у два шэрагі, маленькіх ялінак і таму закапаць трупы можна было без лішніх сведак. Тым не меньш, чакаем афіцыйнай інфармацыі.