Больш за месяц Следчы камітэт раёна працаваў без начальніка. У мінулым месяцы з арганізацыі звольніліся адразу два кіраўнікі: начальнік і яго першы намеснік і з тае пары СК кіраваўся выконваючым абавязкі. Але сёння на пасаду заступіў новы кіраўнік - Ігар Сачнёў. Ён дастаткова не публічная асоба і ў адкрытым доступе знайсці яго біяграфію не атрымалася.
Вядома, што папярэдняя яго пасада - начальнік Следчага камітэту Сеннескага раёну. Гэта яднае яго з новым мэрам, які таксама да прызначэння ў Оршу кіраваў Сенненскім раёнам.