Нагадаем што помнік ахвярам Халакоста, пабудаваны на сродкі Фонду Саймана Марка Лазарусаў (Вялікабрытанія) і грошы, сабраныя жыхарамі Воршы, быў адкрыты ў канцы ліпеня. Па сканчэнні двух тыдняў невядомыя вандалы спрабавалі яго падпаліць. Апалены гранітны камень месцамі пачарнеў, ад вянкоў застаўся расплаўлены пластык і каркасы.
Памятны знак быў усталяваны на тым самым месцы, дзе ў 1941 годзе за два дні расстралялі каля дзвюх тысяч габрэйскіх дзяцей.
На месцы іх гібелі 60 гадоў таму была ўсталяваная мемарыяльная пліта, якую ў ліпені гэтага года змяніў манумент з памятным надпісам на беларускай, англійскай і іўрыце.
Акрамя дзяцей, ахвярамі фашыстаў сталі чатыры тысячы дарослых гараджан.
Аршанскім аддзелам унутраных спраў заведзена крымінальная справа па факце вандалізму.
Вінаватыя ў падпале манумента панясуць крымінальную адказнасць.