Нечакана ў выканкама ўзнікла пытанне пра будаўніцтва ў горадзе палаца шлюбаў. Пры чым па тым як складзена апытанне ёсць уражанне, што пытанне ўжо вырашана - палацу быць, а ў жыхароў запытваюць толькі дзе канкрэтна яго варта размесціць. Пры гэтым самога праэкта палацу не прапаноўваецца, таму дастаткова складана зразумець наколькі такі будынак увогуле ўпішыцца ў архітэктуру цэнтральнай часткі горада.
Пытанне гучыць наступным чынам: "Опрос общественного мнения о месте размещения предполагаемого к строительству Дворца бракосочетаний в городе Орше". Можна выбраць толькі два варыянты: на вуліцы Мінскай за кавярняй "Жэмчужына" або на плошчы каля Езуіцкага калегіюма.
На сёняшні дзень шлюбы ў Оршы заключаюцца ў будынку былога манастыра Трынітарыяў дзе створана адмысловая ўрачыстая заля. Пад час рэстаўрацыі будынка тут, дарэчы, знайшлі старыя фрэскі, якія проста замазалі. Пры тым, што выканкам просіць выказацца пра месца будаўніцтва палацу, пытанне ці патрэбны ўвогуле такі палац калі хутка ў Оршы стане меньш за 100.000 насельніцтва не ставілася і не ставілася.
Пытанне таксама і ў стылі палацу пра які аршанцам не паведамляюць. Улічваючы што апошнім часам будавалі ў цэнтры горада (Орша-сіці, кавярня, аўтобусныя прыпынкі), то можна прагназаваць, што і новы будынак проста не ўпішацца ў стылістыку таго што засталося ў Оршы ад старога горада.