Гаворка ідзе пра "Марш справядлівасці", які на прыканцы чэрвеня ўчыніла ПВК "Вагнэр" Яўгена Прыгожына. Тады, захапіўшы Растоў-на-Доне некалькі тысяч узброеных наймнікаў рушылі на Маскву. Пры гэтым, расейскае войска амаль не аказвала супраціву, за выключэннем авіяцыі з-за чаго было збіта некалькі вайсковых верталётаў і адзін самалёт. Пры гэтым загінулі іх пілоты і ўсе хто быў унутры лятальных апаратаў.
Як высветлілася, адзін з загінулых у збітым самалёце быў Ігар Валачылаў, які нарадзіўся ў Балабасава. Ён нарадзіўся ў мястэчку каля Аршанскага аэрадрома ў 1973 годзе. Але жыў у Беларусі не так і доўга. Ужо ў 1996 годзе сканчае Стаўрапольскую авіяцыйную вучэльню, а ў 2015 служыў на аэрадроме ў Іванаўскай вобласці. Там жа, у Іванава, ён і быў пахаваны.
Нагадаем, што не зважаючы на рэальныя страты ў тэхніцы і жывой сіле з боку расейскіх войскаў, якія зрабілі вагнэраўцы, яны не панеслі пакаранне, а Прыгожыну нават былі вернутыя грошы арыштаваныя адразу пасля ягонага мяцяжу. А цяпер Вагнэр дыслакуецца ў Беларусі каля асіповічаў і амаль кожны дзень туды ў вёску Цэль прыбываюць усё новыя баевікі ПВК.