Дзяўчынка знікла яшчэ 17 жніўня, яна сыйшла з дому і з тае пары яе месца знаходжанне было не вядома. Да пошукаў былі далучаныя супрацоўнікі сістэмы адукацыі, міліцыя, вайскоўцы і валанцёры.
Паводле паведамлення БелТА сёння а 13-00 у міліцыю пазванілі прадаўцы адной з Талачынскіх крамаў і паведамілі, што дзяўчынка знаходзіцца ў іх. Шпіталізацыя дзяўчынцы не патрабуецца, але размову з псіхолагам ёй арганізавалі яшчэ ў аддзяленні міліцыі.