18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Здарэнні

Шкода ўжо відавочная. Фота

27.07.2023 21:06

1125 праглядаў, 0 каментароў

Ужо зараз бачна, што залева нанесла матэр’яльных шкодаў

З розных раёнаў горада нам паведамляюць пра шкоду якую нарабіў дождж. Ужо затапіла многія падвалы ў жылых дамах і ў сувязі з гэтым камунальшчыкі перашлі на ўзмоцнены рэжым. Многія машыны заглохлі проста на дарозе, асабліва частыя выпадкі на вуліцы Воз-ан-Улен дзе дарога пераўтварылася ў паўнавартаснае возера. Дайшло да таго, што каля 18 гадзін ДАІ перакрыла праездную частку гэтай вуліцы. Некалькі маршрутных таксі патрапіла коламі ў схаваныя вадой адкрытыя ліўнёўкі, нам паведамляюць прынамсі пра два такіх выпадкі. Схаваліся пад вадой не толькі адкрытыя, але не справіўшыеся ліўнёўкі, але і ляжачыя паліцэйскія з-за чаго некаторыя там жа ў лужынах пакінулі свае бамперы.

Канешне, пад мастом «Бутэлечнае горлышка» ўтвараліся кароткачасовыя заторы — тут і пры меньшым дажджы яны ўтвараюцца. А на вуліцы 1-га Мая дажджом падмыла мост. Ці будзе мост зачынены, ці праблему можна будзе вырашыць невялікай падсыпкай стане зразумела раніцай. Бо пакуль сіноптыкі папярэджваюць, што дождж будзе ісці да поўначы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шкода ўжо відавочная. Фота

Ужо зараз бачна, што залева нанесла матэр’яльных шкодаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение