Сярод іншых прызначаны, Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Аршанскага ільнокамбіната. Папярэдні кіраўнік Уладзімір Несцярэнка зняты з пасады, а на яго месца прыйшоў чыноўнік з Магілёўскай вобласці. Новым дырэктарам вялікага і праблематычнага прадпрыемства стаў Алег Алксеевіч Буянаў. Ён паходзіць з той кагорты чыноўнікаў, якіх называюць "гаспадарнікамі" як супрацьпастащленне "калгаснікам", "сілавікам" і "ідэолагам". Сапраўды, Буянаў працаваў пераважна ў вытворчай сферы, або калі быў чыноўнікам, то займаўся эканамічнымі пытаннямі.
У 2014 годзе Алег Аляксеевіч быў прызначаны дырэктарам Клімавічскага лікёра-гарэлачнага завода, у розныя часы працаваў старшынём камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкаму, начальнікам упраўлення гандлю таго ж выканкаму. А апошнім часам быў намеснікам кіраўніка па камерцыі Магілёўскага "Магатэкста".
Для Оршы Ільнокамбінат крайне важнае прадпрыемства за кошт колькасці супрацоўнікаў, але прадпрыемства ў кепскім стане. Яно хранічна датацыйнае - за апошнія 10 гадоў дзяржава выдала прадпрыемству 200 мільёнаў даляраў, а таксама розныя ільготы па падатках і на кошт электрычнасці.