Дзве легкавушкі сутыкнуліся каля 16-30 ў нядзелю на скрыжаванні Пагранічнай і Міра каля маста, які рэгулярна стварае транспартныя праблемы ў горадзе. На гэты раз, бо гэта выходны і не такі вялікі рух транспарту, затора не павінна быць.
Дзве легкавушкі сутыкнуліся моцна, бо ў абудвух аўтамабіляў была дастаткова вялікая хуткасць. Падобна на тое, што кіроўцы спрабавалі праскочыць на жоўты сігнал светлафора.