00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

Не першы раз шукаюць Захараву

05.08.2023 17:24

993 прагляду, 0 каментароў

Некаторыя падрабязнасці знікнення ўраджэнкі Бабінічаў

На гэтым тыдні Аршанская міліцыя абвесціла ў вышук Наталлю Захараву. Дакладней, шукаюць сведкаў, якія маглі б распавесці пра апошнія дні жыцця гэтай жанчыны. Бо міліцыянтам дакладна вядома — жанчыну забілі. І забілі, відавочна, у пачатку 2000-х гадоў. Бо ў 2001 годзе яе месцазнаходжанне да пэўнага часу было вядомае. У тым годзе яна пражывала ў Антонаўцы і ўчыніла нейкі дробны крадзёж, за што ў тым жа годзе патрапіла ў вышук. Але міліцыя знайсці яе тады не здолела.

Знайшлі яе ў пачатку ліпеня гэтага года. На ўскраіне Оршы, у раёне Сельгастэхнікі, дзе цяпер будуецца прыватны сектар, адзін з жыхароў капаў сабе траншэю пад вадаправод. І падчас капання на паверхню выцягнулі два трупы. Трупы былі старыя, адзін з іх загорнуты ў дыван, дакладней тое, што ад яго засталося. Відавочна, што гаворка ішла пра забойства. І было падобна, што забойства адбылося дзесці ў 90-я — тады такое практыкавалася, пахаваць чалавека загорнутым у дыван. Але не зусім так. Трупы праляжалі ў зямлі так доўга, што апазнаць целы было немагчыма, нават зразумець, якога полу забітыя было ўжо нерэальна.

Дапамагла генетычная экспертыза, гэта з дапамогай яе ў адным з трупаў апазналі менавіта Наталлю Захараву. А калі яна ў 2001 годзе ўчыніла дробны крадзёж, значыць, і забітая, і пахаваная была не раней за 2001 год.

Такім чынам, міліцыя шукае не саму жанчыну, а менавіта абставіны яе смерці, пры гэтым у сваім паведамленні пра вышук РУУС пра смерць Захаравай не паведамляе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не першы раз шукаюць Захараву

Некаторыя падрабязнасці знікнення ўраджэнкі Бабінічаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение