Адразу спойлер: Дзень чыгуначніка традыцыйна прайшоў выдатна! Так ужо склалася, што ў Оршы чыгунка да гэтае пары застаецца самым буйным працадаўцам. І, здавалася б, менавіта таму Дзень чыгуначніка так і застаецца самым папулярным гарадскім святам — яго сапраўды святкуюць і святкуюць масава. Але не варта забываць і пра якасць самога свята. У гэтым годзе яно прайшло традыцыйна шыкоўна. Задзенічана было тры асноўныя пляцоўкі (вакзал, ДК і стадыён) на якіх святу ўсё адно было цесна — гандлёвыя шэрагі і тэатралізаванае шэсце, напрыклад, занялі значную частку вуліцу Молакава.
Прапануем вам некалькі фотаздымкаў з самага пачатку святкавання 2023 года.