18:00

+1

4 м/с

1000 гПа

21:00

+0

3 м/с

1001 гПа

00:00

-2

3 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

3 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Спорцікаў асудзілі па-поўнай

14.08.2023 11:59

1130 праглядаў, 0 каментароў

Здаецца гэта першы прысуд, які вынесены прадстаўнікам такога занятку

Вярхоўны суд паведаміў пра прысуд для чатырох аршанскіх спорцікаў. Нагадаем, што прыблізна паўтара гады таму ў СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні пра дзейнасць так званых «спорцікаў». Гэта маладзёны, якія гвалтам рэгулююць спрэчкі ўнутры наркабізнэсу. Па-сутнасці, гэта новы тып арганізаванай злачыннасці ў які ўцягваюцца вельмі маладыя людзі. За гэтыя 1,5 гады было арыштавана ўжо некалькі аршанскіх брыгадаў спорцікаў, таму нам складана сказаць пра якую брыгаду ідзе гаворка ў дадзеным выпадку. Але прынцыпова не гэта, а тое якія тэрміны атрымалі вельмі маладыя людзі.

Агулам судзілі 4 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў бандзе і прымянялі жорсткі гвалт у дачыненні да дробных наркагандляроў. Двое з гэтых маладзёнаў — непаўнагадовыя.

Абвінавачвалі кожнага па некалькіх артыкулаў сярод якіх: захоўванне наркотыкаў (падобна, што яны адбіралі наркотыкі ў сваіх ахвяраў) і гвалт. Па кожным артыкуле кожнаму з арыштаваных прысуджалі свой тэрмін, а потым аб’ядноўвалі гэтыя тэрміны. Канчаткова хлопцы атрымалі: абвінавачаны Ж. атрымаў 13 гадоў пазбаўлення волі, абвінавачаны К. канчаткова атрымаў 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Непаўнагадовы Д. быў асуджаны на 12 з паловай гадоў калоніі для непаўнагадовых, але ў гэтую калоніі ён паедзе напачатку, а потым будзе пераведзены ў звычайную калонію для дарослых. Як і абвінавачаны Т., які атрымаў 11 гадоў выхаваўчай калоніі.

Усе гэтыя маладыя людзі выйдуць на волю ўжо немаладымі людзьмі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спорцікаў асудзілі па-поўнай

Здаецца гэта першы прысуд, які вынесены прадстаўнікам такога занятку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение