Нам кожны дзень пішуць пра згубленых і знойдзеных катоў і сабакаў, але ўчорашні ліст у рэдакцыю здзівіў. Любы ахвотны можа прыюціць сабе барашка... Ужо пару месяцаў каля фабрыкі "Салодкая краіна" бегаюць два бясхозных барана. І пакуль лета, то яны проста мілы бясплатны атрыкцыён, але ж набліжаецца зіма і ёсць пагроза, што кучаравай парачцы проста не будзе што есці. Мясцовыя звярталіся да спецаўтабазы, каб адправіць іх на часовую ператрымку, але ж бараны маладыя і хуткія ды не даліся ў рукі. Увогуле яны не ручныя, уцякаюць ад людзей. таму калі захочаце іх прыюціць, то спачатку трэба злавіць.
Канешне, бараны не з лесу выйшлі. У іх быў гаспадар, але яны ад яго збеглі і нават ён ужо махнуў на іх рукой.