На днях мы пісалі, што з усіх суседніх раёнаў толькі Сененскі раён усё яшчэ часткова забараняе ўваход у лясы з-за сухога надвор'я. Тады ж мы казалі, што, напэўна, гэта апошняя забарона ў гэтым сезоны - лета ж сканчаецца! Аказалася, што наш прагноз не спраўдзіўся.
Сёння з раніцы сітуацыя аказалася люстэркавай. Цяпер ужо наадварот: усе лясы ў Аршанскім і суседніх раёнах закрыліся для наведвальнікаў. за выключэннем Сененскага. Аматараў грыбоў на Аршаншчыне цяпер без штрафаў можна схадзіць толькі ў Сененскі раён.