Каля 18 вечара 28 жніўня ў Чаромушках адбылася зусім не звычайная аварыя. Аўтамабіль заехаў у падвал. Праўда, да таго як прыпаркавацца такім не звычайным чынам, кіроўца паспеў яшчэ і сутыкнуцца з двума аўтамабілямі прыпаркаванымі ў двары. Сам кіроўца пасля здарэння яшчэ і паспрабаваў сыйсці, але мясцовыя жыхары прымянілі сілу, каб утрымаць яго.
Як высветлілі супрацоўнікі ДАІ, мужчына святкаваў свой дзень народзінаў. А калі асноўнае святкаванне скончылася, то захацеў паехаць да сяброў за працягам. Нажаль для кіроўцы, на шчасце для іншых удзельнікаў руху, праехаць далёка ён не змог.