Адбылося ўсё каля 13 гадзін 31 жніўня. Сутыкнуліся мікрааўтобус Фольксваген і два легкавыя аўтамабілі. Паводле папярэдняй інфармацыі абышлося без ахвяр. На месцы здарэння працуе ДАІ.
Напярэдадні пачатку навучальнага года аўтамабільны рух у горадзе стаў больш інтэнсіўным, а працяглы дождж патрабуе асабліва ўважлівага стаўлення да выбару хуткаснага рэжыму на дарозе.