Першыя святочныя мерапрыемствы пачынаюцца ўжо сёння 1 верасня. Сёння ў бібліятэцы імя Крупскай (на Задняпроўі) адкрыецца выстава "Куцеенскі манастыр: 400 год слаўнай гісторыі".
Наступнае публічнае мерапрыемства распачнецца 12 верасня ў краязнаўчым музеі. Гэта таксама будзе выстава. А самыя цікавыя мерапрыемствы (ад велапрабегу да мастацткага плэнэру) адбудуцца 15 верасня. Пасня ранішняй літургіі на якую прыедуць многія важныя царкоўнікі ўвесь горад будзе агучаны званамі. Усе праваслаўныя цэрквы а 11 гадзіне раніцы распачнуць адначасовы перазвон. У гэты дзень святкаванні будуць праходзіць на двух пляцоўках: каля самога манастыра, каля плошчы Ілнокамбінату і ўнутры яго. Тут жа пройдзе і святочны канцэрт з удзелам мясцовай самадзейнасці і казачых ансамбляў.
Скончацца святкаванні 18 верасня хрэсным ходам па горадзе і малебнам на Гарадзішчы.