У першай палове дня пажар адбыўся на Цэнтральнай плошчы. Калі казаць больш дакладна, то не пажар, а моцнае задымленне — адкрытага вагню не назіралася. Але ж давялося выклікаць ратавальнікаў. Асаблівасць сітуацыі ў тым, што задымленне адбылося ў зоокраме дзе прадаюцца жывыя жывёлы.
Работнікі крамы змаглі самастойна пакінуць памяшканне, чаго не скажаш пра жывёлаў. У выніку ратавальнікам давялося займацца не толькі задымленнем, але і адкачваць жывёлаў з дапамогай кіслародных масак.