Набліжаецца 8 верасня, дата якую беларусацэнтрычныя дзеячы прапануюць лічыць днём Беларускай вайсковай славы. У гэты дзень ў 1514 годзе каля нашага горада адбылася адна з самых значных у Еўропе бітваў поздняга сярэднявечча.
Ужо заўтра - 5 верасня - Беларускі інстытут у Празе правядзе першае мерапрыемства ў памяць пра Бітву. Гэта будзе публічная лекцыя кандыдата гістарычных навук Алякандра Казакова. Ён распавядзе не толькі пра саму падзею, але і пра гісторыю яе святкаванняў, як мянялася стаўленне да гісторыі Бітвы.
Гэта самае першае мерапрыемства ў гонар Бітвы пад Оршай у гэтым годзе. Але далёка не адзінае. У некалькіх кранах Усходняй Еўропы Бітва адзначаецца на дзяржаўным узроўні, але ў Беларусі сёння чакаць нейкіх значных мерапрыемстваў не даводзіцца.