Для аматараў лясных прагулак, ягадаў і грыбоў цяпер варта адсочваць мапу лясных забаронаў хаця б пару разоў на тыдзень. 28 жніўня ў нашым рэгіёне ўвялі забарону на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах акрамя Сененскага. Літаральна ў апошні дзень лета ўсе забароны былі знятыя. А ўчора забароны ўведзеныя зноў. Прўда, не па Віцебскай вобласці. Па нашай вобласці забаронена хадзіць за грыбамі/ягадамі толькі ў чатырох раёнах: Віцебскі, Чашніцкі, Лепельскі і Докшыцкі - уе яны дастаткова далёка ад Аршанскага раёна і туды наўрад ці ездзіць шмат людзей.
Затое ўсе суседнія раёны Магілёўскай вобласці зачыненыя для наведвання. Па ўсёй Магілёўскай вобласці пакуль яшчэ адчынена ўсяго толькі тры раёны.