Гаворка ідзе пра мапу забароны наведвання лясоў. Яшчэ ў пачатку тыдня паводле яе ў нашым рэгіёне былі зачыненыя ўсе лясы з-за небяспекі пажараў. Але ўжо верасень, не так горача як летам і лясы павінны былі былі б паступова адкрывацца. Але сітуацыя толькі пагаршаецца. Калі ў пачатку тыдня ўсе лясы нашага рэгіёна былі ў жоўтай зоне - накладўеныя абмежаванні на наведванне. І толькі лясы Горацкага раёна мелі чырвоны колер - катэгарычная забарона. То чакалася, што пад канец тыдня нейкія лясы адчыняцца.
Атрымалася ж наадварот. Мала таго, што лясы не адчыніліся ні ў адным раёне, дык яшчэ і ў двух суседніх раёнах уведзена катэгарычная забарона. Свае лясы цалкам зачынілі Шклоўскі і Крыглянскі раёны.