15:00

+1

5 м/с

995 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Дзень Аршанскай іконы

18.09.2023 15:07

1049 праглядаў, 0 каментароў

18 верасня — дзень ушанавання Аршанскай іконы Божай маці.

Аршанская ікона Божае Маці, паводле падання, явілася цудоўным чынам каля Воршы, на беразе ракі Куцеенка. Побач з тым месцам у 1623 годзе быў заснаваны праваслаўны Богаяўленскі манастыр. Ікона лічылася ахоўніцай абіцелі. Прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі падчас падарожжа ў Маскву ў 1638 г. наведаў Куцеінскі манастыр і па малітвах да Божае Маці атрымаў ад ігумена Іаіля Труцэвіча патрэбныя лісты і параду бяспечнага шляху.

У 1655 г. на загад патрыярха Нікана частка маёмасці Куцеінскага манастыра, у тым ліку друкарня, кнігі, рукапісы і іконы былі перададзены ў Іверскі манастыр на Валдаі. Верагодна, тады была вывезена ў Расею і шанаваная ікона Божай маці.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 Іверскі манастыр закрылі, а ў будынках размясціўся Ніканаўскі музей. У яго каталогу за 1920 г. ёсць такое апісанне: «икона Богоматери с предвечным Младенцем на левой руке, писана на холсте, наклеена на дереве. Живопись во многих местах потрескалась. Верх иконы полукруглый, весь покрыт позолотой с вытесненными узорами. Вышина иконы по средней оси 2 арш. 12 вершков (195 см), ширина 1 аршин 9 вершков (111 см). Икона эта носит название иконы Богоматери Владимиро-Волынской, писана старцами Кутеинского монастыря, т.е. относится к ХVII веку, существует предположение, что икона написана не здесь, а вывезена из гор. Орши при переводе братии Кутеинского монастыря в Иверский» (Каталог Никоновского музея в Иверском монастыре близ г. Валдая. Составил Д.Д. Франц. Новгород, 1920. № 124).

Верагодна, гэта і была першапачатковая ікона Аршанская.

У Аршанскім Успенскім жаночым манастыры з XVII ст. захоўваўся спісак іконы, які таксама ўшаноўваўся як цудатворны. Вядомы шматлікія выпадкі ацалення хворых па малітвах да Прасвятой Багародзіцы перад Яе Аршанскім вобразам. З 2001 г. у манастыры знаходзіцца копія Аршанскай іконы, напісаная ў XVIII ст. у Іверскім манастыры.

Святкаванне ў гонар Аршанскай іконы адбываецца 2 жніўня і 18 верасня паводле новага стылю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзень Аршанскай іконы

18 верасня — дзень ушанавання Аршанскай іконы Божай маці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение