Пажар адбыўся яшчэ ў ноч з 16 на 17 верасня, але ні фотаздымкаў з месца здарэння, ні прычынаў здарэння, ні падрабязнасцяў да гэтае пары прэс-служба МНС так і не дала. Хаця звычайна ў выпадку трагічных здарэнняў ратавальнікі дастаткова аператыўна расказваюць пра тое, што адбылося.
А адбылося ўсё на вуліцы 60 год БССР у 1-ым Мікрараёне. У 1-18 ночы ратавальнікам па тэлефоне паведамілі пра пажар у дзевяціпавярховіку, які знаходзіцца амаль на ўездзе ў гэты раён - побач з мясцовым паркам. Дым быў заўважаны на першым паверсе дома. Пасля таго, як пажарныя змаглі зайсці ў кватэру яны знайшлі ўжо загінулага ўладальніка жытла - пенсіянера 1955 года нараджэння.