Каля 15 гадзін побач з гэтым славутым, самым праблематчным і праклінаемым аршанцамі мастом на скрыжаванні Пагранічнай і Міра сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі. Звычайная справа, нічога дзіўная, прывычна. Ды і пацярпелых няма акрамя саміх аўтамабіляў, якія мона адрамантаваць.
Арыгіналтнасць сітуацыі ў тым, што амаль у гэтым ж самы час на другім баку маста, дзе вуліца Якубоўскага ўпадае ў вуліцу Міра, адбылася яшчэ адна аварыя. Тут «паравозікам» сутыкнуліся адразу тры легкавых аўтамабілі. Супрацоўнікі ДАІ цяпер маюць выбар: на які бок маста паехаць разбірацца ў першую чаргу. А ў аўтамабілістаў выбару няма — з якога боку пад мост ня едзь, паўсюль рух будзе замаруджаны.