Можна сказаць, што гэты пешаходны пераход не такі і небяспечны. Занадта вялікага руху на ім няма, а вуліца Леніна днём з-за колькасці светлафораў не дае надта разагнацца (хаця калі вельмі хочацца, то хто ж перашкодзіць).
Тым не меьнш, учора днём тут адбылася аварыя, якая магла скончыцца трагедыяй. Грузавік "Мэрсэдэс" наехаў на 17-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Дзяўчына атрымала траўмы з-за якіх патрапіла ў бальніцу. Удар аказаўася настолькі моцным, што на бамперы грузавіка заталіся ўмяціны.