Гаворка ідзе пра Дзяніса Дзікуна - маладога бізнэсоўца з Салігорска. Пасля пачатку вайны Дзяніс спрабаваў перашкодзіць перавозу вайсковай тэхнікі ў бок Украіны. Ягоная група выводзіла са строю шафы сувязі на ўчастку чыгункі дзе расейкая тэхніка перамяшчалася ў бок Жытомірскай воблаці. У 2022 годзе Дзяніса асудзілі на 23 гады зняволення.
Пасля таго як Дзяніа ў гэтым годзе адправілі ў Горацкую калонію на яго распачаўся асаблівы ціск. Адразу па прыездзе яго змясцілі ў штрафны ізалятар, а праз некаторы час пасля таго як вызваліл з ШЫЗА, зноў пакаралі ізалятарам. 21 чэрвеня Дзяніса змясцілі ў памяшканне камернага тыпу і пасля гэтага сувязь з ім знікла. Ужо як мінімум месяц родзічы нічога не ведаюць пра лёс Дзікуна. Пры гэтым падазраюць, што ў яго могуць быць праблемы са здароўем - да арышту ДЗяніс перанес некалькі аперацыяў на лёгкіх.