Традыцыйна мала інфармацыі не толькі таму, што беларускія чыноўнікі зачастую ноўнэймы. Але і таму, што на гэтую пасаду ў Сененскім раёне апошнім часам прызначалі людзей без саліднай біяграфіі, для іх гэты дэпрэсіўны раён станавіўся або першай прыступкай у кар'еры (як у выпадку з сёняшнім старшынём Аршанскага выканкаму), або няўдалай спробай увайсці распачаць выканкамаўскую кар'еру.
Прызначаны на гэтым тыдні новы кіраўнік раёна таксама не мае вялікай біяграфіі. Больш за тое, мясцовая выканкамаўская газета на сваім сайце да гэтае пары нават не паведаміла чытачам пра яго прызначэнне. А ў свабодным доступе ў сеціве няма аніводнай партрэтнай фатаграфіі Алега Макарэвіча. На сайце Сененскага выканкаму меца старшыні таксама ўсё яшчэ пустое. Вядома, што Макарэвіч працаваў у Аршанскім раёне на прадпрыемстве "Маяк Высокае" - гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое ў раёне на дастаткова не кепскім узроўні. Акрамя таго нейкі час Алег Аркадзьевіч узначальваў мясцовы прафсаюз аграпрамысловага комплексу. І, фактычна, гэта ўся публічная інфармацыя пра новага чыноўніка. Асобна можна адзначыць, што Макарэвіч удзельнічаў у некалькіх выбарчых камісіях, адпаведна, можа быць звязаны з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў.