Другі раз за сезон мы памыляемся з прагнозамі на тэму адкрыцця лясоў. Летам зачыненыя лясы з-за падарнай небяспекі - норма. Іх рэгулярна то зачыняюць, то адчыняюць. Военню закрытыя лясы - гэта рэдкасць. І таму мы ўжо двойчы прагназавалі, што ўведзеныя абмежаванні апошнія. І, сапраўды, апошні раз - 27 верасня - у рэгіёне заставалася толькі два раёны дзе былі частковыя забароны на наведванне лясоў.
Сёняшняя мапа забаронаў зноў здзіўляе. Апошні дзень верасня і па краіне зачыніліся ўсе лясы! У тым ліку, ва ўсім нашым рэгіёне - у Аршанскім і ўсіх суседніх раёнах - на наведванне лясоў зноў накладзены частковыя забароны на наведванне.