На сітуацыю звярнуў увагу сайт «Народныя навіны Віцебска». Паводле іх артыкула, адкрыццё кінатэатра як мінімум пераносіцца, як максімум увогуле можа не адбыцца.
Храналагічна сітуацыя выглядае наступным чынам. У 2015 у «Пабедзе» адчыніўся прыватная кіназаля, якой аршанцы рэальна чакалі вельмі доўга. Але спачатку каранавірус, потым заходнія санкцыі, якія забаранілі галівудскія навінкі ў Беларусі прывялі да таго, што кіназаля стала стратная. І ў верасні 2022 года прыватнік сыйшоў з Оршы, а яго месца не было кім замяніць.
Хутка пасля закрыцця кіназалі аддзел культуры абвесціў, што адчыніць сваю — дзяржаўную. У траўні чыноўнікі паведамлялі, што ўжо набылі патрэбнае абсталяванне, што яно ўжо змантаванае, што хутка будуць змантаваныя крэслы ў залі і закуплена патрэбнае касавае абсталяванне. Але ж вясны і да гэтае пары аніякіх навінаў пра адкрыццё кіназалі больш не было.
І, раптам, учора — 4 кастрычніка — на адпаведным сайце зноў з’яўляецца тэндар на закупку такога ж самага абсталявання для кіназалі і таксама для «Пабеды». Відавочна, што гаворка ідзе не пра стварэнне двух кіназаляў. Тым больш, што новы тэндар прадугледжвае набыццё больш таннага абсталявання. Больш таннага і, адпаведна, меньш якаснага. Танней на траціну і на траціну горш па паказчыках.
Афійнага тлумачэння новага тэндэра няма і можа не быць. Але, назіраючы з боку, падобна на тое, што за пастаўленую першую партыю абсталявання аддзел культуры проста не змог разлічыцца і таму абвесціў пра набыццё больш таннага абсталявання. Тэарэтычна, паставіць яго павінны да 22 снежня, потым працэс мантажу... І, падобна, што ў гэтым годзе аршанцы ўсё яшчэ будуць без кінатэатра.