03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Грамадства

Канфлікт дырэктароў і энэргетыкаў?

06.10.2023 09:29

702 прагляду, 0 каментароў

Аршанскі суд выносіць дастаткова дзіўныя прысуды ў дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў

Усе справы пра якія ідзе гаворка, праходзяць па артыкуле 24.3 адміністратыўнага кодэкса - непадпарадкаванне патрабаванням пасадовай асобе. Артыкул больш падыходзіць для палітычнаматываваных прысудаў і аніяк не асацыюецца з пакараннем для чыноўнікаў-кіраўнікоў прадпрыемствам.

Канешне, такі артыкул можа прымяняцца ў дачыненні да каго заўгодна, але па ўсёй вобласці за гэты год па стане на канец жніўня суды вынеслі агулам 22 такіх пакаранні чыноўнікаў. З іх канкрэтна ў Аршанскім раёне - 17! То бок, па некалькі разоў на месяц Аршанскі суд карае кагосці з дырэктароў за тое, што яны камусці не падначальваюцца. А непадначальваюцца яны, як аказваецца, прадстаўнікам "Энэргазбыту". Дакладна вядома, што за супраціўленне энэргетыкам ужо тройчы за год каралі начальніка КХП (яго асудзілі 2 чэрвеня, 7 ліпеня, 1 жніўня), кагосці з адміністрацыі "Задняпроўскага", Ільнокамбіната, Смалянскага і іншых прадпрыемстваў. На днях стала вядома пра такі ж суд у дачыненні да дырэктара прыдпрыемства "Вусце". За канфлікт з энэргетыкамі яго прыгаварылі да штрафу ў 74 рублі.

Сітуацыя незвычайная. Або Энэргетыкі робяць нейкія правакацыі, або выконваюць план, дамаўляючыся з дырэктарамі (не здарма ж штрафы такія маленькія) або... Адзін з тэлеграм-каналаў, які мы не можам назваць з-за яго "экстрэмісцкага" статуса выказаў версію, што ў рэгіёне ідзе паўнавартасны канфлікт паміж чыноўнікамі і энэргетыкамі. І прычына гэтага - павальная запазычанасці дзяржаўных прадпрыемстваў па аплаце за электрычнасць. Таму дырэктары спрабуюць не дапусціць энэргетыкаў на тэрыторыю прадпрыемства для абразання "лішніх" правадоў, а тыя сталі безкампраміснымі і пачалі такіх дырэктароў караць.

Якая б ні была прычына гэтых штрафаў, сітуацыя, сапраўды, не звычайная - нідзе па краіне больш столькі штрафаў па дадзеным артыкуле чыноўнікам не выпісваюць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Канфлікт дырэктароў і энэргетыкаў?

Аршанскі суд выносіць дастаткова дзіўныя прысуды ў дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение