Ініцыятарам правядзення выставы мастакоў з Цверы ў беларускай Воршы стала Грамадская палата гэтага расейскага гораду, піша «Комсомольская правда». Раней гарады сталі «пабрацімамі».
Гэта выстава Цвярскога абласнога аддзялення «Саюзу артыстаў Расеі» «Цвярское жыццё».
Выстава, на якой было прадстаўлена 60 твораў вядомых цвярскіх мастакоў, размясцілася ў Аршанскай гарадской галерэі Грамыкі. Яе прымеркавалі да 15-годдзя стварэння галерэі.
Таксама Грамадзская палата Цверы распрацоўвае сумесныя праекты, выставы з армянскім Гюмры, іншым горадам-пабрацімам.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 13 кастрычніка, на цырымонію прыедзе цвярская дэлегацыя. Затым з візітам у адказ у Цвер адправяцца беларускія мастакі. Экспазіцыю іх работ адкрыюць у галерэі вернісажу імя Звяркова.
Раней Ворша мела пабрацімскія зносіны з многімі гарадамі за мяжой, але пасля жорсткіх рэпрэсій 2020 году, санкцый Еўразвязу і палітыкі аддалення ад Еўропы, якую праводзіць Лукашэнка, жывымі засталіся фактычна толькі пабрацімскія пагадненні з расейскімі рэгіёнамі.