Уладзімір Ўласаў пайшоў за грыбамі ў лес яшчэ 14 верасня каля вёсцы Яськаўшчына Лёзненскага раёну. Родзічы забілі трывогу вечарам, калі ён не вярнуўся дадому. Ратавальнікі і валанцёры некалькі дзён шукалі Ўладзіміра Андрэевіча, прачэсваючы лес. Але безвынікова.
Мужчыне ўжо 76 гадоў і ён мае ўзроставыя праблемы: хворыя ногі, можа быць страта памяці. Дарэчы, пашукавікі гавораць, што Ўласаў пайшоў у лес з двума сабакамі.