У 21 стагоддзі Георгій Цімафеевіч амаль не ўдзельнічаў у публічных сферах. У тым ліку і па стане здароўя, ды з-за ўзросту. Таму сёняшняе пакаленне бараньцаў і аршанцаў можа не ведаць пра яго актыўныя гады.
Георгій Максіменка ў канцы савецкай эпохі працаваў фрэзероўшчыкам, пазней слесарам на бараньскім заводзе, жыў разам з сям'ёй таксама ў Барані. У 1989 годзе на хвалі грамадскай актывізацыі, Максіменка ініцыюе стварэнне ў Барані групы падтрымкі Беларускага народнага Фронта - прататып будучай Партыі БНФ. Тады ж увайшоў у склад раённай Рады БНФ. І быў на першым з'ездзе арганізацыі дэлегатам ад Аршаншчыны.
У 1990 годзе ў выніку першых альтэрнатыўных выбараў у мясцовыя Саветы, Георгія абіраюць дэпутатам Аршанскага гарсавета. У 1991 годзе, калі аршанцы блакавалі чыгуначны вузел супраць абвалу рубля, Максіменка ўзначальвае стачкам завода, які з цягам часу пераўтворыцца ў паўнавартасны Свабодны прафсаюз, які прапрацуе на заводзе больш за два дзесяцігоддзі. Але сам Максіменка паступова з цягам часу адыйдзе ад грамадскай дзейнасці.
11 кастрычніка Георгій Максіменка памёр. Пакуль дата пахвання не прызначана - сям'я чакае, пакуль збяруцца ўсе родзічы, у тым ліку з-за мяжы.
На фота: Георгій Максіменка паміж святарамі на Кабыляцкай гары ў 1990 годзе.