Следчы камітэт паведамляе, што ўчора - 16 кастрычніка - на трасе М1 у Смалявічскім раёне адбылася трагічная аварыя. 50-гадовая жанчына на машыне Аўдзі наехала на двух чалавек. Пры гэтым пара - мужчына і жанчына - пераходзілі трасу не ў дазволеным месцы. І гэта на дарозе дзе легкавікам можна разганяцца да 120 кіламетраў!
У выніку аварыі загінуў на месцы 45-гадовы мясцовы жыхар. А яго спадарожніца - 34-гадовая аршанка - патрапіла ў бальніцу са значнымі траўмамі. Заведзена крымінальная справа і следчыя просяць паведаміць ім інфармацыю, якая можа дапамагчы ў расследванні.