Адразу некалькі дзяржаўных арганізацый паведамілі пра нечаканыя перабоі з экстранай сувяззю па Віцебкай вобласці. Паведамленні пачалі з'яўляцца сёння - 18 кастрычніка - бліжэй да 13 гадзіны. У першую чаргу ад МНС, прэс-служба каторага паабяццала, што вельмі хутка ўсім жыхарам будуць разасланыя см-паведамленні з альтэрнатыўнымі нумарамі.
Каля двух гадзін дня тое самае падцвердзілі і ў "Белтэлеком". На момант публікацыі гэтай інфармацыі, прычыны такога збою былі не вядомыя. Сувязісты гавораць, што займаюцца высвятленнем прычынаў.