Мы ўжо паведамлялі пра трагічны пажар у Ларынаўцы на якім загінулі тры мужчыны. Нажаль, гэта не адзіны трагічны пажар на выходных. У суседнім Горацкім раёне таксама адбыўся старшны пажар.
Раніцай 29 кастрычніка загарэўся прыватны дом у вёсцы Крауліна. Калі на месца прыехалі ратавальнікі дах хаты ўжо гарэў ва ўсю, а праз некаторы час рухнуў. Суседзі былі перакананыя, што ўнутры дома знаходзіліся людзі. І гэта. нажаль, аказалася праўдай. Пасля тушэння пад заваламі былі знойдзеныя мёртвыя муж і жонка.