18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

Орша, Палітыка

Бераснева вярнулі ў калонію

31.10.2023 16:18

861 прагляд, 0 каментароў

Палітвязень з Воршы пакутуе на хваробу.

Як піша незалежная прэса, Максім Пазнякоў, які знаходзіцца за мяжой і часова выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), паведаміў падрабязнасці і апошнія навіны ад Васіля Бераснева, праваабаронцы з Воршы, прызнанага палітычным зняволеным.

«Яго абследавалі ў шпіталі на працягу двух дзён і адправілі назад у калонію. Вынікаў не паведамілі. Сказалі, што атрымае потым, у калоніі. Крыніцы, з якімі я кантактаваў, нават не ведаюць, як ён цяпер пачуваецца», — сказаў Максім Пазьнякоў.

Васіля Бераснева вярнулі ў калонію ў першай палове кастрычніка.

У 73-гадовага Бераснева адна нырка. Праблемы са здароўем у палітвязня абвастрыліся яшчэ ў СІЗА, а ў калоніі № 15, што пад Магілёвам, стан здароўя рэзка пагоршыўся.

У турме ў яго павысіўся ціск і пачаліся моцныя болі ў нырцы. Як стала вядома праваабаронцам, Васіля Бераснева на пачатку кастрычніка забралі з калоніі і паклалі на абследаванне ў Магілёўскі абласны шпіталь. Цяпер ён зноў у калоніі.

Васіль Бераснеў — лідэр аршанскай ячэйкі незалежнага прафсаюзу РЭП, быў выканаўцам абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Прафсаюзнага актывіста затрымалі 19 красавіка 2022 году ў межах крымінальнай справы супраць кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў. У студзені 2023 году Менскі гарадскі суд пакараў лідэраў прафсаюзу РЭП вялікімі тэрмінамі зняволення. Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснеў атрымалі па 9 гадоў калоніі, Вацлаў Арэшка — 8 гадоў.

Сваёй віны на судзе Бераснеў не прызнаў. Міжнародныя арганізацыі і правабаронцы называюць ягоны пераслед палітычным пераследам, які не грунтуецца на якіх-небудзь сапраўдных парушэннях закону.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бераснева вярнулі ў калонію

Палітвязень з Воршы пакутуе на хваробу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение