15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

«Брытанка» ашукала аршанца

31.10.2023 18:28

894 прагляду, 0 каментароў

Мужчыну падманулі ў інтэрнэце.

53-гадовы жыхар Воршы ў пошуках каханай зарэгістраваўся на сайце знаёмстваў «Evermatch», дзе пазнаёміўся з жанчынай з Вялікай Брытаніі.

Падчас зносін, як піша абласная міліцыя, незнаёмка распавяла суразмоўцу, што з’яўляецца спадкаеміцай прыстойнай спадчыны ў памеры 2,5 мільёнаў даляраў ЗША, аднак зусім самотная, цяжка хворая і 60% ад названай сумы хоча перадаць на дабрачыннасць.

Астатнія 40% у выпадку сваёй смерці, яна прапанавала адпісваць беларускаму інтэрнэт-знаёмаму.

Суразмоўніца паабяцала адправіць грошы праз пошту, а перасылку абавязала аплаціць мужчыну. Памер пасылкі склаў 2500 беларускіх рублёў.

Дадзеную суму мужчына перавёў па рэквізітах, якія адправіла яму інтэрнэт-знаёмая. Аднак ніякая пасылка ў вялікім памеры не прыйшла. Мужчыну папросту падманулі. Аршанец пазбавіўся пераведзеных грашовых сродкаў.

Гэта чарговы падман, які правярнулі ўвішныя ашуканцы праз інтэрнэт з аршанцамі. Ахвярамі, як правіла, становяцца людзі ў катэгорыі «50+», але бываюць і больш маладыя ахвяры падману. Горкі досвед іншых людзей, нават са свайго гораду, нічому аршанцаў не вучыць, і яны працягваюць завязваць сумнеўныя знаёмствы з кімсьці, хто называецца замежнікам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Брытанка» ашукала аршанца

Мужчыну падманулі ў інтэрнэце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение