18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Здарэнні

Пяцёра пацярпелых

02.11.2023 08:42

786 праглядаў, 0 каментароў

Аварыя на Аршанскім мясакамбінаце.

Пяцёра работнікаў Аршанскага мясакансервавага камбіната атрымалі траўмы ў выніку зрыву вечка вертыкальнага аўтаклава для стэрылізацыі прадукцыі ў кансервавым цэху, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі.

Паводле інфармацыі Цэнтру медычнага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаныя чэрапна-мазгавыя траўмы, тэрмічныя апёкі твару, цела, верхніх і ніжніх канцавінаў.

Двое чалавека знаходзяцца ў цяжкім стане, у іх дыягнаставаныя апёкі 40–60% цела. У траіх — апёкі меншай ступені, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Па выніках кансіліумаў дзвюх пацыентак з цяжкімі траўмамі спецыялісты рыхтуюць для транспартавання і пераводу на лячэнне ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр пры БХМД у Менску.

Прычыну інцыдэнту высвятляюць. Але паводле папярэдніх звестак, супрацоўніца камбінату выконвала вытворчыя працэсы з аўтаклавам, у якім стэрылізавалася тушонка. Пры спробе ахаладжэння абсталявання адбыўся выкід пары, якая знаходзілася пад высокім ціскам. Пра гэта распавялі ў Следчым камітэце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пяцёра пацярпелых

Аварыя на Аршанскім мясакамбінаце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение