Нагадаем, што ад учорашняга выбуху на Аршанскім мясакамбінаце пацярпела пяць работнікаў. Усе яны апечаныя гарачай парай. Паводле інфармацыі, якая сёння з'яўляецца на старонках розных афіцыйных арганізацый, можна казаць, што двое работнікаў знаходзяцца ў цяжкім стане. Калі тры пацыэнты датаўленыя з мясакамбінату праходзяць лячэнне ў Оршы, то дзве жанчыны былі дастаўленыя ў мінскую бальніцу хуткай дапамогі.
Адна атрымала 70% апёкаў цела, у тым ліку апёкі твару. 44-гадовая жанчына ў цяжкім стане і не можа дыхаць самастойна, прынамсі, некаторы час яна падключаная да штучнай вентыляцыі лёгкіх. Другая жанчына мае апёкі 40% цела. Яе стан ацэньваецца таксама як цяжкі, але 55-гадовая жанчына ў свядомасці і, нават, можа размаўляць.
Стан тых трох пацыэнтаў, якія засталіся ў Оршы ацэньваецца як здавальняючы.