У нашым горадзе дастаткова дзіўная сітуацыя з хіп-хоп культурай. З аднаго боку, Орша мае не мала прыхільнікаў гэтай субкультуры, ёсць тыя хто і сам спрабуе ствараць музыку ў дадзеным накірунку, а на рубяжы 20-21 стагоддзяў нават былі калектывы заўважныя на рэспубліканскай сцэне. З іншага боку ўсе рэп і хіп-хоп канцэрты, якія прайшлі ў горадзе можна па пальцах пералічыць за ўсю гісторыю.
18 літапада сітуацыя можа змяніцца. У клубе "КлубНіка" (на тэрыторыі былой фабрыкі "Днепр" на вуліцы Чырвонаармейская 14-а) адбудзецца першая Hip-hop night party, якая ў выпадку поспеху можа стаць рэгулярнай. У 22 гадзіны у клубе распачнецца брэйк-данс шоў (а ў Оршы адна з лепшых у краіне школаў гэтага арыгінальнага танцу), чакаюцца запрошаныя госці ў выглядзе вядомых DJ. А яшчэ прызы для гасцей. Арганізатары абяццаюць, што ўся вечарынка працягнецца да самай раніцы!