Учора — 13 лістапада — мост «Бутэлечнае горлышка» двойчы прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу аршанцаў. Спачатку заторам, які ўтварыўся тут каля 9 раніцы. А пазней побач з мастом знайшлі труп мужчыны.
Мёртвае цела заўважылі таксама раніцай, калі затор ужо больш-меньш раз’ехаўся. Мужчына ішоў з боку Чаромушак у бок маста па тратуару. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль не з’явілася, але падобна на тое, што мужчына памёр па нейкіх натуральных прычынах. Калі медыкі прыехалі на месца здарэння, то ўжо нічым дапамагчы не маглі. Проста засталіся чакаць міліцэйскіх экспертаў і следчых. Усе гэтыя некалькі гадзін цела ляжала на ходніку. Чамусці ўвесь гэты час у пакойнага былі спушчаныя штаны.