У Арэхаўску адбыўся ўрачысты мітынг і адкрыццё памятнай дошкі Мікалая Барадаўкі, які загінуў «пры выкананні службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку».
У дзень 100-годдзя ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі, у мітынгу прынялі ўдзел старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Сільчанка, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, начальнік Аршанскага РУУС Сяргей Барвянкоў, Ірына Гаранькова — дачка Мікалая Барадаўкі, члены ваенна-патрыятычнага клуба «ЗУБР» са школы № 9 Воршы, навучэнцы ўстаноў Аршанскага раёна, напісала прэс-служба міліцыі.
Старшага лейтэнанта, Арэхаўскага ўчастковага Барадаўку забілі ў 1966 годзе, калі ён спрабаваў спыніць «хуліганскія дзеянні».